21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. Ва ўстанове штогод па-святочнаму адзначаецца гэты дзень. Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Пагуляем ў словы". Падчас правядзення мерапрыемства вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасьць, яшчэ раз упэўніліся у тым, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.