-
Штогод 22 сакавіка праходзіць Дзень памяці загінулым жыхарам вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў на тэрыторыі нашай рэспублікі, знішчаных фашысцкімі карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Вёска Хатынь была спалена разам з яе жыхарамі 22 сакавіка 1943 года. У памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь", урачыстае адкрыццё якога адбылося 5 ліпеня 1969 года. 22 сакавіка 2022 года ва ўсіх класах нашай установы прайшоў адзіны ўрок" Пра што тэлефануюць званы Хатыні".
![](sm_full.aspx?guid=17933)
Лёс Хатыні паўтарылі і вёскі Глускага раёна. 43 вёскі былі часткова або цалкам спалены разам з жыхарамі падчас нямецка-фашысцкай акупацыі. Сярод іх такія населеныя пункты як Поршчаха, Белыя, Восы, Тоўсты лес, Масты. 37 вёсак адрадзіліся, падняліся з руін, а 6 вёсак назаўжды зніклі з карты Глускага раёна.