Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ГА "БРСМ"

Вітаем! 

МЫ - пярвічная  арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна". Мы маладыя, ініцыятыўныя, імклівыя і актыўныя. 

"Тут лёгка быць маладым!" Маладым душой, думкамі і верай.

"Тут лёгка быць самім сабой!" МЫ адкрыем вас свеце і адкрыем свет для вас.

«Тут лёгка быць сябрам!»  Сяброў не можа быць шмат, сябры - гэта выдатна, сябры - гэта МЫ!

"Тут лёгка быць лідэрам!"  Стаў і дасягай мэты, рабі ўсё, што табе цікава, а МЫ дапаможам табе стаць спартоўцам, паэтам, спеваком, музыкам, кіраўніком будатрада, стаць дызайнерам модным, дружыннікам адважным і ўвесь час быць першым.

"Тут лёгка быць моцным!"  Моцна тварыць, моцна сябраваць, моцна жыць і кахаць.

МЫ моладзь, мы будучыня. МЫ будучыня сваёй сям'і, свайго раёна, сваёй краіны.
Разам МЫ зможам усё, і наша маладосць нам дапаможа!!!

Распрацаваць ідэю, арганізаваць падзею, правесці мерапрыемства, аб'яднаць жыхароў сталіцы. Дапамагчы тым, хто жыве ў нястачы, асвятліць сваю дзейнасць, быць там, дзе патрэбныя і стаць патрэбнымі ўсюды. Гэта нашае жыццё і мы хочам, каб Вы сталі яе часткай і былі разам з намі!

Символика ОО "БРСМ":

 
 
 
 

Флаг ОО «БРСМ» (лицо)

Флаг ОО «БРСМ» (оборот)

Эмблема ОО «БРСМ»

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце, як правіла, ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Статут ГА "БРСМ"

Мэты:  Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

Задачы:

  • садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
  • падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы маладзёжных праграм;
  • выхаванне ў членаў ГА "БРСМ" патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

Як уступіць:

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце, як правіла, ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Прыём у члены ГА "БРСМ" ажыццяўляецца агульным сходам або кіруючым органам пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" па пісьмовай заяве ўступніка. Рашэнне аб прыёме ў члены ГА "БРСМ" прымаецца большасцю галасоў ад прысутных на сходзе (пасяджэнні). 

Ты вырашыў уступіць у шэрагі БРСМ тады збяры наступныя дакументы:

  • Заява па форме
  • Фота 4х6 (2 штукі)
  • перыядычны ўзнос + членскі білет

Хочаш даведацца больш пра ГА БРСМ? Цісні на малюнак...

Раздзелы сайта