Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.22

Першае верасня

1 верасня-Дзень ведаў! Свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, святла! Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Традыцыйна 1 верасня ў школе праводзіцца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Усе навучэнцы зноў сабраліся на школьным двары. Яны радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і любімымі настаўнікамі. Урачыстая лінейка аб'яўляецца адкрытай. Па традыцыі першымі вітаюць дзяцей-першакласнікаў, іх у гэтым годзе 4 . Дырэктар школы Сасноўскі Віктар Сяргеевіч павіншаваў навучэнцаў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што вучэнне - нялёгкая, але радасная і займальная праца.

Падзяліць радасць свята з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі прыйшлі намеснік старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Антюшеня А. В., старшыня Казловіцкага выканаўчага камітэта Каблаш В. К., намеснік дырэктара ААТ "Беларусбанк" Малаковіч Ж. Н., дырэктар ААТ "Зара камуны" Аляхно Ю.с. уручыў падарункі першакласнікам, а дырэктару школы ўручыў падарункавы сертыфікат да Дня ведаў на 500 рублёў ад кампаніі ТАА "БНБК-Агра". Са словам у адказ выступілі першакласнікі, якія з выразам прачыталі вывучаныя вершы. Эстафету падхапілі старшакласнікі і выканалі песню пра школу. Па традыцыі, у завяршэнні лінейкі прагучаў першы школьны званок, які абвясьціў аб пачатку новага навучальнага года!

Для вучняў старшакласнікаў Дзень ведаў працягнуўся адкрытым урокам, які правёў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Падчас заняткаў кіраўнік нашай краіны растлумачыў пазіцыю дзяржавы ў дачыненні да падзей, якімі сёння ахоплены свет.

Хутка пачнуцца першыя ў гэтым навучальным годзе ўрокі, навучэнцы напішуць першыя кантрольныя, атрымаюць першыя адзнакі. Для каго-то ўсё будзе ўпершыню, для каго-то - у другі, пяты, дзесяты раз. Але ўсе пачынаюць новы навучальны год з чаканняў, з надзеі на лепшае.  Але ўсе пачынаюць новы навучальны год з чаканняў, з надзеі на лепшае. Дык няхай надзеі ўвасобяцца ў жыццё, а чаканні будуць апраўданыя!

Жадаем усім поспехаў!

     

     

     


 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта