Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.09.22

Прыярытэт-бяспека!

 ПРЫЯРЫТЭТ-БЯСПЕКА!

Бяспека жыццядзейнасці насельніцтва-прыярытэтная задача дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

У Глускім раёне 22 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі.

Пад» прафілактычны ўдар " трапяць установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі. На класных гадзінах і бацькоўскіх сходах раскажуць аб правілах бяспечных паводзін у розных сітуацыях, а таксама правядуць планавыя эвакуацыі і тэматычныя «ўрокі бяспекі» з конкурсамі і віктарынамі. У адзінай звязцы бяспекі са спецыялістамі МНС будуць працаваць раённы выканаўчы камітэт, раённы аддзел унутраных спраў, пракуратура, Глускі філіял «Магілёўэнерга», «Магілёўаблгаз», філіял ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд», раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, АСВОД, БРСМ, аб'яднанне прафсаюзаў. Задачы " Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правправядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Істотны ўклад унясуць і сродкі масавай інфармацыі: на тэлебачанні будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, радыёэфір папоўніцца аўдыяінфармацыяй, а ў друкаваных выданнях размесцяцца артыкулы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.

Толькі сумеснымі намаганнямі мы здолеем дамагчыся станоўчых вынікаў і зрабіць жыццё– жыццём без небяспекі!

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта