Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.11.22

Месячнік «Чалавек з белым кіем».

З 15.10.2022 па 15.11.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў месячнік «Чалавек з белым кіем».

Міжнародны дзень белага кія адзначаецца 15 кастрычніка. Але гэта-не свята. Гэта своеасаблівы «знак бяды», які нагадвае грамадству аб існаванні побач людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, аб дапамозе і аб салідарнасці. Кій для сляпога-гэта не проста інструмент і апазнавальны знак для ўмоўна здаровых, але яшчэ і яго «вочы». Гук ад удару кіем аб тратуар або маставую дазваляе чалавеку, які не бачыць, пачуць навакольную прастору і адчуць «высокія» перашкоды.

У рамках дадзенага месячніка для навучэнцаў дэманстраваўся відэафільм "15 кастрычніка Міжнародны дзень белай кія". Навучэнцы змаглі пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня белага кія, з правіламі дапамогі сляпым у краме, на вуліцы, у транспарце.

З малодшым школьнікамі была праведзена гутарка аб талерантнасці "Пра што кажа белы кій". Класнымі кіраўнікамі 5-11 класаў праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы: "Яны бачаць свет сэрцам", "Увесь свет навобмацак",  "Апора ў цемры", "Мы ўсе розныя, але мы ўсе роўныя".

Месячнік "Чалавек з белым кіем " – гэта перш за ўсё магчымасць прыцягнуць навучэнцаў да праблем  людзей са слабым зрокам, выхаваць талерантнасць і павагу да людзей, а таксама паказаць, як жыве ў сучасным свеце сляпы чалавек і якіх поспехаў ён можа дамагчыся.

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта