Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.23

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Менавіта гэтаму святу было прысвечана мерапрыемства, якое праходзіла ва установе адукацыі ў гэты дзень.

 У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Яны даведаліся з чаго калісьці пачыналася мова, як развівалася. А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змаглі у гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі словы ў слове, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць.  Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.).

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта