Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Вучэбна-палявыя зборы

Пачынаючы з 2026 года, юнакі 10 класаў будуць прымаць удзел у вучэбна-палявых зборах з мэтай удасканалення прадметных кампетэнцый і адпрацоўкі практычных навыкаў па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка".

Працягласць якіх складзе 10 дзён (60 гадзін). Вучэбна-палявыя зборы - гэта складовая частка вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка". Перавод вучняў у ХІ клас ажыццяўляецца па выніках вучэбна-палявых збораў.

Вызваленне ад вучэбна-палявых збораў магчымае толькі па медыцынскіх паказаннях. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў, зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2022 №76.

Для дзяўчат прадугледжана правядзенне практычных заняткаў па медыцынскай падрыхтоўцы (таксама ў аб'ёме 60 гадзін). Яны арганізоўваюцца, як правіла, з выкарыстаннем базы ўстаноў аховы здароўя, рэгіянальных падраздзяленняў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа або рэгіянальных падраздзяленняў МНС. Пры адсутнасці такой магчымасці заняткі могуць праводзіцца непасрэдна ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Для эфектыўнага навучання рэкамендуецца прыцягваць медыцынскіх працаўнікоў і выкарыстоўваць сімуляцыйныя метады.

Раздзелы сайта