Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.03.23

Спаборніцтвы па баскетболе

Шосты школьны дзень у ДУА "Усцерхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" заўсёды праходзіць з карысцю. Сёння навучэнцы асаблівую ўвагу надалі здароваму ладу жыцця і рухальнай актыўнасці. Бо школьная субота 11 сакавіка прайшла ў нашай установе адукацыі як Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. У суботу 11 сакавіка ва ўстанове адукацыі праходзілі школьныя спаборніцтвы па баскетболе. Задача мерапрыемства-гэта папулярызацыя сярод навучэнцаў нашай школы гульні ў баскетбол. Замацаваць правілы і даведацца асаблівасці баскетбола, выкарыстоўваць сродкі гульні, для ўсебаковага развіцця навучэнцаў і іх арганізма, вылучыць іх інтарэсы. У спаборніцтвах ахвотна прынялі ўдзел хлопцы 10 і 11 класаў. У ходзе спаборніцтваў удзельнікі прадэманстравалі спрыт і хуткасць, цягавітасць і камандны дух. Гульні вельмі спадабаліся не толькі ўдзельнікам, але і гледачам. Групы падтрымкі горача хварэлі за сваіх аднакласнікаў.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта