Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.23

Урачыстая лінейка

15.03.2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падчас якой навучэнцы і педагогі выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.З прывітальнымі словамі да прысутных звярнулася намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Падлужная В.П., якая адзначыла што Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца асноўным законам краіны."Сёння мы павінны ўсведамляць, што ніхто, акрамя нас саміх, не зробіць Радзіму багатай і квітнеючай. Галоўная ідэя Канстытуцыі-развіццё грамадства і дзяржавы. У прыватнасці, у ёй устаноўлена, што кожны чалавек мае права на адукацыю. Мы працуем над тым, каб нашы дзеці жылі ў развітым грамадстве. Каб іх адукацыя адпавядала духу часу і літары закона. Мы павінны жыць па Канстытуцыі і памятаць, што не бывае правоў без абавязкаў. Няхай Дзень Канстытуцыі надасць нам сіл і ўпэўненасці ва ўсіх справах і пачынаннях!Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны падарункавыя выданні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь " навучэнцам, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў, членскія білеты БРСМ, пераможцы конкурсаў і алімпіяд атрымалі граматы і падарункі.

 

 

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта