Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.03.23

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню III чвэрці 2022/2023 навучальнага года.

4 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню III чвэрці 2022/2023 навучальнага года.

Вось і падышла да канца трэцяя вучэбная чвэрць. Час падводзіць вынікі і заахвочваць лепшых навучэнцаў, якія дасягнулі значных вынікаў у вучэбнай, творчай і спартыўнай дзейнасці.

Прыемна было адзначыць старанні дзяцей і іх поспехі на ўрачыстай лінейцы. У кожным класе ёсць вучні, якія папоўнілі скарбонку дасягненняў школы.

Школьнікам, яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін падчас вясновых канікул.

Вядома, бяспека на вясновых канікулах ўключае ў сябе выкананне агульных правілаў паводзін. Аднак існуюць таксама і асаблівыя патрабаванні, характэрныя менавіта для гэтага сезону.

Падлужная Валянціна Пятроўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце падзякавала навучэнцам за выдатную і добрую вучобу, павіншавала рабят з перамогай у алімпіядах і пажадала ўсім у чацвёртай чвэрці дамагчыся яшчэ большых поспехаў.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фільчанка Галіна Арцёмаўна пажадала старшакласнікам добра адпачыць і набрацца сіл перад здачай выніковых экзаменаў.

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта