03.04.2023 ва ўстанове адукацыі была праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і пачатку IV вучэбнай чвэрці.
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі ў Маскве Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які будуецца на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці. Дзень яднання народаў па сваім значэнні абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх брацкіх сувязей.
У нашых брацкіх народаў адны духоўныя каштоўнасці, адны жыццёвыя арыенціры. Нездарма дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская. Галоўнай рэлігіяй у Беларусі, як і ў Расіі, З'яўляецца Праваслаўе.


