08.04.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў турнір па настольным тэнісе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Спартсмены-аматары гульні ў настольны тэніс, памераліся ў сіле і спрыту адбіваць мяч і ліха закручваць падачы ў гэтай дзіўнай гульні. Турнір атрымаўся цікавым і запомніцца надоўга.
