Гаворым пра бяспеку
Сустрэчы работнікаў РАНС з навучэнцамі нашай установы адукацыі ўжо сталі традыцыйнымі. Галоўная мэта такіх мерапрыемстваў навучыць падрастаючае пакаленне правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць іх асцярожнасці. Супрацоўнік РАНС Піліповіч І.М. падрыхтаваў для навучэнцаў цікавае і пазнавальнае мерапрыемства па асновах бяспекі. З навучэнцамі адбылася займальная віктарына, у якой хлопцы знаходзілі правільныя адказы і рашэнні па правілах бяспекі. На сустрэчы было разгледжана пытанне аб прафілактыцы пажараў, таксама навучэнцы азнаёміліся з алгарытмам дзеяння пры пажары. У канцы сустрэчы навучэнцам былі ўручаны памяткі па бяспечных паводзінах.

