Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.04.23

Віншуем!!!

НАВУЧЭНКА 10 КЛАСА НАШАЙ ШКОЛЫ АЛЕКСАНДРОВІЧ ДАР'Я СТАЛА ФІНАЛІСТАМ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ДЗІЦЯЧАГА МАЛЮНКА БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ ВЕТЭРАНАЎ "НАМ МІР ЗАВЕШЧАНА БЕРАГЧЫ"

29.04.2023 у Мінску назвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка " нам мір завешчана берагчы", цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў . У конкурсе прынялі ўдзел дзеці з усёй краіны ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў. У фінал прайшлі 63 работы з больш як 2 тысяч, якія паступілі на конкурс у раённыя саветы ветэранаў. Лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу выбірала журы, у склад якога ўвайшлі член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кіраўнік студыі ваенных мастакоў ГКДУ "Цэнтральны дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Мікалай Апіёк, а таксама прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, БДПУ імя М.Танка, Беларускага Фонду міру. НАВУЧЭНКА 10 КЛАСА НАШАЙ ШКОЛЫ АЛЕКСАНДРОВІЧ ДАР'Я СТАЛА ФІНАЛІСТАМ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ДЗІЦЯЧАГА МАЛЮНКА БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ ВЕТЭРАНАЎ "НАМ МІР ЗАВЕШЧАНА БЕРАГЧЫ". ТАКСАМА ДАР'Я АДЗНАЧАНА СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ПРЫЗАМ.

Віншуем!!!

  

 

 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта