Нямала святаў праходзіць у пачатковай школе, але гэты - асаблівы. 31 мая ў адбылося свята " Бывай, пачатковая школа!». Гэта свята, якое падводзіць вынік важнага перыяду школьнага жыцця. Урачыстая абстаноўка, прыбраныя дзеці, усхваляваныя бацькі – атмасфера, кранальная за самае сэрца.
Класны кіраўнік 4 класа Падлужная В.П. павіншавала сваіх выхаванцаў з паспяховым заканчэннем навучальнага года і пераходам у 5 клас. Бацькі вучняў 4 класа сказалі словы падзякі школе і настаўнікам, пажаданне для сваіх дзяцей.
Навучэнцы падрыхтавалі для бацькоў і гасцей канцэртную праграму. На свяце гучалі песні, вершы, танцы, сцэнкі са школьнага жыцця ў выкананні дзяцей. У сваім выступе хлопцы сказалі словы падзякі ўсім настаўнікам, якія выкладалі ў іх класе.
Атмасфера свята і добрага настрою не пакідала віноўнікаў урачыстасці. Пра гэта сведчылі не толькі ўсмешкі выпускнікоў, бацькоў, настаўнікаў, але і іх вочы, напоўненыя слязьмі радасці і шчасця... у гэты дзень хлопцы развіталіся з пачатковай школай, наперадзе іх чакаюць новыя адкрыцці і перамогі. Поспехаў вам, выпускнікі!
