31 мая у Усцярхоўскай сярэдняй школе Глускага раёна для вучняў 1-8 і 10 класаў прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года.
На лінейцы былі адзначаны навучэнцы, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў школьных і раённых конкурсах і мерапрыемствах розных напрамкаў, прадметных алімпіядах.
І, вядома ж, гучалі пажаданні добра і плённа правесці летнія канікулы: адпачыць, набрацца сіл і станоўчых эмоцый, знайсці новых сяброў і не забыцца старых. І з радасцю прыйсці ў школу на будучы год!

