Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.06.23

"Канікулы без дыму і агню!"

У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню!" супрацоўнік Глускага РАНС Піліповіч І. М. наведаў аздараўленчы лагер "Праменьчык", дзе правёў пазнавальнае мерапрыемства для дзяцей.

Мерапрыемства пачалося з пазнавальнай гутаркі і гульняў, падчас якіх дзецям работнік РАНС падрабязна патлумачыў, як не дапусціць пажар і зберагчы ад агню сваё жыццё і здароўе. Хлопчыкі і дзяўчынкі розных узростаў з цікавасцю слухалі супрацоўніка, наперабой задавалі свае пытанні. У сваю ж чаргу супрацоўнік РАНС з задавальненнем распавядаў пра тое, што такое пажарна-тэхнічнае ўзбраенне і колькі хвілін патрабуецца для таго, каб надзець спецыяльны касцюм, заскочыць у машыну і выехаць па выкліку, бо там у бяду патрапілі людзі.. Таксама выратавальнік расказаў дзецям аб правілах пажарнай бяспекі ў перыяд летніх канікул, прывёў выпадкі пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.

  

  \

  

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта