Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.10.23

"Цяпло бацькоўскай душы"

З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. У цэнтры ўвагі – падтрымка дзяржавай інстытута сям'і, значэнне бацькоўскай любові і сямейных каштоўнасцяў у жыцці кожнага чалавека.

Цэнтральнай падзеяй тыдня бацькоўскай любові ў нашай установе 18 кастрычніка стала правядзенне адзінага ўрока пад назвай "Цяпло бацькоўскай душы".

Штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці, а ў 2022 годзе ўстаноўлены новы святочны дзень – Дзень бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка. У прамежку паміж гэтымі датамі адзначаецца тыдзень бацькоўскай любові.

Падчас урока навучэнцы таксама паразважалі на тэмы: «Што такое сям'я? Што аб'ядноўвае членаў сям'і?»; "Я думаю, што шчаслівая сям'я – гэта..."; паспрабавалі падабраць сем складнікаў шчасця любой сям'і; абмеркавалі якасці, якія дазваляюць сям'і жыць у любові і згодзе; прывялі прыклады беларускіх і рускіх народных прыказак пра сям'ю і выхаванні і нават паспрабавалі пабудаваць з бумажных цаглін «Дом мары», на які змясцілі «запаведзі сямейнага шчасця».

   

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта