Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
Ва ўстанове адукацыі 21.10.2023 прайшла гадзіна апавядання "Свет мужчынскіх прафесій", прысвечаная Дню бацькі. У ходзе гутаркі хлопцы пазнаёміліся з такімі прафесіямі як міліцыянт, будаўнік, трэнер, кіроўца, аграном, ахоўнік. Дзеці захоплена распавядалі пра тое, дзе і кім працуюць іх таты, актыўна ўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне, разгадвалі крыжаванкі і адгадвалі загадкі. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.