Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
21 кастрычніка ў Усцярховской сярэдняй школе адбылася спартландыя "Бацькі і дзеці", прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові і Дню бацькі. Удзельнікамі якой сталі навучэнцы школы і іх бацькі.Усе ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі свой спрыт і хуткасць, кемлівасць і цягавітасць, а галоўнае, даказалі, што любяць спорт і спартыўныя спаборніцтвы.Віншуем усіх тат З Днём бацькі!Няхай вашыя дзеці прыносяць вам толькі радасць!А дзецям жадаем расці моцнымі, смелымі і добрымі, падобнымі на сваіх тат.Дзякуй усім за ўдзел!
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.