Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
23.10.2023 ва ўстанове адукацыі была праведзена класная гадзіна для вучняў 5-6 класаў «Мне праз сэрца бачны свет», прысвечаная Міжнароднаму Дню сляпых. У ходзе гутаркі дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб гісторыі і традыцыях гэтага Дня, цікавых фактах пра лётчыкаў, якія атрымалі калецтвы падчас Вялікай Айчыннай вайны, якія працягвалі змагацца за Радзіму. Даведаліся пра лёсы знакамітых людзей, якія страцілі зрок. У ходзе спецыяльнай гульні, кожны ўдзельнік мерапрыемства адчуў, што значыць, нічога не бачыць. Заключэннем гутаркі паслужыла абяцанне і гатоўнасць дзяцей дапамагаць невідушчым людзям.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.