Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.23

Восеньскі баль

У нашай школе ў выдатны восеньскі час прайшло свята «Восеньскі баль» і «Міс Восень». Вучні і настаўнікі з вялікім натхненнем чакалі адкрыцця балю, рыхтавалі нумары і ўборы.

28 кастрычніка, у апошні дзень заняткаў, святочна ўпрыгожаная зала расчыніла свае дзверы для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства. Навучэнцы 8-11 класаў паўдзельнічалі ў гэтым выдатным свяце, дзе і прадставілі намінантак на конкурс «Міс восень 2023». Імі сталі Каваленка Вера, 8 кл., Долбик Анастасія 9 кл., Полозняк Яна, 9 кл., Полозняк Дыяна, 10 кл., Семеж Ангеліна, 11 кл.

У сваіх візітных картках паказалі талент і крэатыўнасць выступлення. Баль быў багаты прыгожымі танцамі, вясёлымі конкурсамі і, вядома ж, музыкай. Кожны конкурс быў з захапленнем прыняты ўдзельнікамі. На сапраўдных балях не толькі танчаць, але і гуляюць.

Канкурсантак» міс Восень", падтрымалі хлопцы школы і разам з імі праходзілі ўсе этапы мерапрыемства. Заданні былі не з лёгкіх. У канцы праграмы журы дало ацэнку намінантам. І, вядома ж, абвясцілі пераможцу. Ёю стала навучэнка 11 класа Семеж Ангеліна.

Свята спадабалася ўсім: і ўдзельнікам, і гледачам. Мы дзякуем гэтую восень, што сабрала ўсіх нас на гэты чароўны баль. Наперадзе зіма, вясна, лета ... а потым зноў восень. Мы спадзяемся, што яшчэ не раз запаляцца для ўсіх нас у нашай школе Залатыя агні восеньскага балю.

 

 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта