18.11. 2023 ва ўстанове адукацыі прайшлі класныя гадзіны па тэме"Прафілактыка гандлю людзьмі".
На мерапрыемствах падлеткі задумаліся, якія прычыны гандлю людзьмі, чаму дадзеная праблема існуе, ці можа гэта адбыцца з любым з іх? Навучэнцы актыўны ўдзел прынялі ў абмеркаванні пытанняў: "З якой мэтай людзі з'язджаюць за мяжу?", "Дзе атрымліваюць інфармацыю аб працы за мяжой?", "У чым заключаецца небяспека пры выездзе за мяжу?»
Навучэнцы даведаліся пра тое, як не стаць ахвярай гандлю людзьмі, а таксама што трэба рабіць, калі вы падазраяце, што вы самі ці хто-небудзь з вашых знаёмых і блізкіх сваякоў стаў ахвярай гандлю людзьмі. Пасля абмеркавання пытанняў Падлеткі выканалі практыкаванне "Больш інфармацыі – менш рызыкі", дзе называлі ўстановы, куды можна звярнуцца па дапамогу ў Беларусі і за мяжой.