Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.12.23

Сустрэча навучэнцаў з супрацоўнікамі РАНС і РАУС.

04.12.2023 ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча навучэнцаў з супрацоўнікамі РАНС і РАУС.

Інспектар Глускага РАНС Піліповіч і. М. правёў гутарку з навучэнцамі аб правілах паводзін на лёдзе і паблізу вадаёмаў у зімовы перыяд.

У рамках прафілактычнай гутаркі дзецям нагадалі пра тое, якую небяспеку ўтойваюць у сабе рэкі, сажалкі і азёры, асабліва ў перыяд станаўлення лёду, і да якіх трагічных наступстваў прыводзіць легкадумнасць і свавольства пры знаходжанні на вадаёмах у гэты перыяд. Хлопцы ўразумелі для сябе некалькі асноўных правілаў бяспекі на лёдзе: неакрэплы лёд небяспечны, нельга правяраць трываласць лёду ударам нагі, ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці.

Таксама інспектар нагадаў правілы бяспекі пры святкаванні Новага года, калі актыўна выкарыстоўваюцца разнастайныя піратэхнічныя вырабы: хлапушкі, бенгальскія свечкі а, апошнім часам - салюты, ракеты, рымскія свечкі, петарды вялікія, малыя і іншыя вырабы.

У мэтах папярэджання пажараў, прычынення шкоды здароўю пры набыцці і выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, а таксама недапушчэння эксплуатацыі піратэхнічных вырабаў у адукацыйных установах супрацоўнік МНС распавёў дзецям аб небяспецы, якую ўтойваюць у сабе піратэхнічныя вырабы і аб правілах эксплуатацыі піратэхнікі.

Супрацоўнік РАУС падчас гутаркі спыніўся на самых важных аспектах заканадаўства, якія датычацца адказнасці непаўналетніх за незаконны абарот наркотыкаў, нагадаў аб мерах бяспекі для недапушчэння траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын. Афіцэр таксама звярнуў увагу на важнасць нашэння святлоадбівальных элементаў.

Далей супрацоўнік РАУС распавёў хлопцам аб распаўсюджаных спосабах кібермахлярства-фішынгу і вішынгу, а таксама аб адказнасці за ўчыненне такіх злачынстваў. У канцы выступу афіцэр падняў тэму інфармацыйнай бяспекі і недапушчэння распаўсюджвання кампраметуючай інфармацыі ў сетцы.

 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта