07.12.2023 ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
Навучэнцы праслухалі гістарычную даведку аб зверствах фашысцкіх захопнікаў і аб колькасці насельніцтва захопленых тэрыторый да вайны і пасля вайны. А таксама паглядзелі відэаматэрыялы, прысвечаныя генацыду беларускага народа.

