Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
09.12.2023 ва ўстанове адукацыі праводзілася спартландыя, у якой прынялі ўдзел каманды "Агеньчык" і "Эксклюзіў". Вучні спаборнічалі ў шпаркасці, спрыце. Ва ўпартай барацьбе абедзве каманды праявілі стойкасць і ўпартасць. У выніку перамагла ДРУЖБА.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.