Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
20.12.2023 у дзіцячым садзе і ў 2-4 класах прайшло мерапрыемства ў гульнявой форме "Азбука бяспекі", накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму. Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца: фарміраванне ўяўленняў дзяцей аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках.На занятках прачыталі верш пра святлафоры і дарожных знаках. Гутарылі пра бяспечныя паводзіны на дарозе. Адгадвалі загадкі. Разглядалі карцінкі, ілюстрацыі з выявай дарожнай сітуацыі. Праводзіліся гульнявыя сітуацыі "Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры" і "Дапаможам інспектару дарожнага руху". Гульня "Збяры дарожны знак", дыдактычная гульня "Дамалюй малюнак-схему". Праслухоўвалі песню "Святлафор".
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.