Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.12.23

Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай

20 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі  для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай.

Праведзеныя ўрокі былі накіраваны на фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб асаблівасцях духоўнага развіцця беларускага народа, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне значэння асветніцкай, міратворчай і рэлігійнай дзейнасці Ефрасінні Полацкай.

Педагогі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на духоўнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкай дзейнасці.

З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Прападобная Еўфрасіння на працягу ўсяго свайго жыцця пасля сыходу ў манастыр была мудрай ігуменняй, настаўніцай жанчын у сакрамэнтах духоўнага жыцця.

Беларуская Праваслаўная Царква 5 чэрвеня 2023 года адзначыла 850-годдзе зняволення прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Еўфрасіння стала маральным арыенцірам, які злучыў у сабе чысты розум і добрую волю, патрыятызм і міралюбнасць.

Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай мела вялікае значэнне для грамадскага і дзяржаўнага жыцця Полацкага княства.

Пры падрыхтоўцы адзінага ўрока педагогі выкарыстоўвалі метадычныя рэкамендацыі, дадзеныя Нацыянальным інстытутам адукацыі, якія дазволілі правесці мерапрыемства з улікам узроставых асаблівасцей навучэнцаў (у 1–4-х, 5–8-х, 9–11-х класах). https://vospitanie.adu.byГалоўная / Адзіныя ўрокі. Урокі Памяці.

 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта