Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.12.23

Бацькоўскі сход

 21.12.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў бацькоўскі сход на тэму "Аб прафілактыцы траўматызму, гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, забеспячэнне комплекснай бяспекі ".

Неабходна заўсёды памятаць аб праблеме траўматызму. Акрамя траўм, якія можна атрымаць у любы момант дома ў бытавых умовах ці ў школе, існуюць таксама сезонныя небяспекі. Зімой гэта небяспечны лёд на вадаёмах, галалёд, сход наледзяў з дахаў і неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы. Гэтыя і іншыя пытанні, якія датычацца прафілактыкі траўматызму, узнімаліся на сходзе. Аб правілах бяспечных паводзін і адказнасці бацькоў за пакіданне непаўналетніх у небяспецы нагадаў инспектар Глускага РАНС Сарока А.К.

Прафілактыка правапарушэнняў заўсёды з'яўляецца адной з самых актуальных і сацыяльна значных задач. Аб сітуацыі ў раёне расказаў Буклей Г.А.

Таксама ў парадак дня бацькоўскага сходу было ўключана падвядзенне вынікаў першага паўгоддзя. Бацькам многіх хлопчыкаў і дзяўчынак можна ганарыцца сваімі дзецьмі. Былі адзначаны перамогі ўдзельнікаў раённых і абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў, а таксама навучэнцы, якія маюць высокія дасягненні ў вучэбнай дзейнасці.

 

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта