Ва ўстанове адукацыі 22 снежня прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 чвэрці 2023/2024 года. Навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фільчанка Галіна Арцёмаўна нагадала дзецям аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін падчас зімовых канікул і навагодніх мерапрыемстваў.
