Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
Напярэдадні Калядаў у Устэрхаўскім СДК адбылася дзіцячая гульнявая праграма "Вакол цудаў". Дзіцячы смех і радасць панавалі ў Доме культуры. Дзецям не давялося сумаваць. Яны адправіліся ў гульнявой свет, свет вясёлы і займальны, дзе змаглі паказаць свой спрыт і шпаркасць. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, вясёлай і сяброўскай атмасферы. Усе атрымалі добры зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою. За ўдзел у гульнях і конкурсах дзеці атрымалі салодкія прызы.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.