Вечар сустрэчы заўсёды доўгачаканы і хвалюючы для выпускнікоў і настаўнікаў школы. Па традыцыі ў першую суботу лютага Усцерхоўская сярэдняя школа сардэчна сустракае гасцей. Заўсёды душэўна, па-сямейнаму цёпла праходзіць гэтае мерапрыемства. І субота, 3 лютага 2024 года, не стала выключэннем.
Школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб'ядноўвала адно – любоў да роднай школы і павага да настаўнікаў. Актавая зала школы поўнілася радаснымі ўсмешкамі.
Сённяшнія школьнікі спявалі песні, падрыхтавалі гумарыстычную сцэнку, а выпускнікі пісалі пажаданні роднай школе. Акунуцца ў мінулае, успомніць строгіх і адначасова добрых настаўнікаў, убачыць сябе яшчэ першакласнікамі дапамаглі старыя фота. Успаміны і эмоцыі проста зашкальвалі, расчулілі настолькі, што слёзы з'яўляліся на вачах і настаўнікаў, і выпускнікоў.
Наша школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Гледзячы на іх, настаўнікі разумеюць, што іх праца не марная, што на змену растуць адукаваныя спецыялісты, клапатлівыя бацькі, а самае галоўнае – добрыя і ўдзячныя людзі, якія заўсёды спяшаюцца на вечар школьных сяброў.
