Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.02.24

Урок мужнасці "Афганістан...Як гэта было?"

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
17 лютага ў нашай школе быў праведзены ўрок мужнасці "Афганістан...Як гэта было?" Мерапрыемства было арганізавана для навучэнцаў 5-11 класаў. Хлопцы сустрэліся з удзельнікам вайны ў Афганістане Прыгара Паўлам Канстанцінавічам.

Ён успомніў трагічныя дні Афганскай вайны, землякоў-ураджэнцаў Глускага раёна, якія загінулі ў той вайне, заклікаў маладое пакаленне любіць сваю Радзіму і стаць годнымі яе абаронцамі.

Цікавіла хлопцаў усё: як мірныя афганцы ставіліся да рускіх, колькі разоў прыйшлося страляць, ці даводзілася каго-небудзь забіваць, ці ведалі блізкія пра тое, дзе знаходзіліся? У сваім выступе госць распавёў пра сябе, сваім жыццёвым шляху, пра тое, як ён апынуўся ўдзельнікамі ваенных дзеянняў, як не раз трапляў пад абстрэлы, самому даводзілася не расставацца з аўтаматам ні днём, ні ноччу. Павел Канстанцінавіч адзначыў, што найбольш ярка ў той час выяўлялася такая якасць як сяброўства.

Навучэнцам было цікава паглядзець на яго фатаграфіі, дзе былі прадстаўлены моманты адпачынку салдат, а таксама пейзажы афганскай зямлі.

Прысутныя на сустрэчы ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.

Бітвы сканчаюцца, а гісторыя вечная. Сышла ў гісторыю і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязьмі маці.

Для вучняў гэта незабыўная сустрэча пакінула глыбокі след у сэрцах.

  

 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта