Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.

Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глусскага раёна" прайшоў дзень роднай мовы. Сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі. На перапынку слухалі музычныя беларускія кампазіцыі, прызнаваліся ў любві да роднай мовы.

Сярод навучэнцаў 5-11 классаў адбылася гульня віктарына "Каб мова родная гучала".

    Кожны перапынак гучалі беларускія музычныя кампазіцыі "Хіты па-беларуску".

Квэст "Перакладчыкі. Грамацеі. Карэктары" дапамог вучням праявіць свае здольнасці.

Назіральнасць, кемлівасць і лагічнае мысленне вучняў спалучалася з выдатнымі ведамі роднай мовы. Дзеці атрымалі масу станоўчых уражанняў і эмоцый!

   

Віншуем вас з Днём роднай мовы! 

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта