Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
23 лютага ў школеў рамках Тыдня роднай сярод навучэнцаў 5-7 класаў прайшло мерапрыемства "Матчын скарб". Гульня пашырыла ўяўленне дзяцей пра гісторыка-культурную спадчыну і моўнае багацце беларускага народа, садзейнічала развіццю памяці і эрудыцыі вучняў, выхоўвала павагу і любоў да слова.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.