Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
З мэтай пашырэння і деталезавання ведаў педагогаў па праблеме гвалту над дзецьмі, садзейнічання ў выпрацоўцы прафесійнай кампетэнцыі ў прававым выхаванні 5 сакавіка педагогам-псіхолагам ДУА "Глускі Сацыяльна-педагагічны цэнтр" Марозавай Н.Л. праведзены семінар з педагагічнымі работнікамі ўстановы адукацыі "Гвалт у сям'і".
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.