Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
7 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у школе прайшло святочнае мерапрыемства, " 8 Сакавіка-дзень цудоўны!".
Навучэнцы падрыхтавалі нумары мастацкай самадзейнасці. Прагучалі віншаванні, песні, сцэнкі, вершы для мам, бабуль, усіх жанчын.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.