Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.24

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню III чвэрці 2023/2024 навучальнага года.

22 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню III чвэрці 2023/2024 навучальнага года.
Пачалася лінейка з пабудовы і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Сёння ў Рэспубліцы Беларусь аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Хатынь даўно стала сімвалам трагедыі беларускага народа і, бадай, самай сумнай старонкай той вайны. 22 сакавіка 1943 года фашысты сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, маладзейшых за 16 гадоў. Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта несціхальны боль у сэрцы беларусаў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі мінулай чвэрці. Пераможцы алімпіяд і конкурсаў ўзнагароджаны дыпломамі.Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фільчанка Г.А. пажадала добрых канікул і бадзёрага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў. А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, навучэнцаў запрасілі прыняць удзел у аздараўленчых, спартыўных і выхаваўчых мерапрыемствах, якія пройдуць на канікулах у школе. У завяршэнні лінейкі Галіна Арцёмаўна нагадала аб правілах бяспечных паводзін і захаванні правіл дарожнага руху ў перыяд канікул.

     

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта