23.03.2024 г. у шосты школьны дзень прайшло мерапрыемства "Правілы не толькі паўтарай, але і шануй" па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму. Педагог Курыленка і. і. нагадала дзецям яшчэ раз аб правілах паводзін на дарозе і важнасці іх выканання. Дзеці паўтарылі, як правільна
пераходзіць дарогу, якія знакі паказваюць на пешаходны пераход, а якія на абмежаванне хуткасці, успомнілі пра тое, што ні ў якім разе нельга гуляць на праезнай частцы і катацца на роварах побач з дарогай, паглядзелі навучальны відэаролік «Бяспека на дарозе». Хлопцы, арганізаванай ўспомнілі асноўныя правілы дарожнага руху. Па заканчэнні мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што не варта падвяргаць сваё жыццё небяспецы, неабходна выконваць правілы дарожнага руху, быць асцярожным на дарозе
.



