13.04.2024 у нашай школе была праведзена агульнашкольная класная гадзіна. Тэма дадзенага мерапрыемства "Я люблю жыццё". Агульнашкольнае мерапрыемства для навучэнцаў 5-11 класаў праводзілася з мэтай фарміравання ў вучняў такіх паняццяў, як «каштоўнасць чалавечага жыцця», «мэты і сэнс жыцця», а таксама індывідуальных прыёмаў псіхалагічнай абароны ў складаных сітуацыях. У ходзе мерапрыемства праводзіўся трэнінг "Стрэс у жыцці чалавека", дзе вучні даведаліся аб індывідуальных прыёмах псіхалагічнай абароны ў складаных сітуацыях. Да ведама навучэнцаў даведзена аб працы"Тэлефонаў даверу".


