Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.04.24

Чарнобыльская трагедыя

Штогод 26 красавіка адзначаецца Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах. У 2024 годзе спаўняецца 38 год з дня трагедыі ў Чарнобылі.

Памятная дата, якую адзначаюць сёння ў Беларусі, займае асаблівае месца ў календары. Штогод у гэты дзень уся краіна ўспамінае аб ахвярах і цяжкіх наступствах Чарнобыльскай катастрофы.

25 красавіка ў 7 класе ўстановы адукацыі прайшло тэматычнае мерапрыемства "Чарнобыльская трагедыя", прысвечанае памятнай даце.

Вядучыя расказалі пра гісторыю стварэння станцыі, прычыны ўзнікнення аварыі, пра наступствы для навакольнага асяроддзя, спыненне працы станцыі. Прэзентацыя, дазволіла наглядна прадэманстраваць маштабы экалагічнай катастрофы 1986 года, глыбока і ярка асвятліць экалагічныя праблемы пасля аварыі на ЧАЭС. Дзеці даведаліся аб розных захворваннях, выкліканых радыяцыяй, наступствах экалагічнай катастрофы, мерах па барацьбе з радыяцыйным заражэннем.

Сёння мы аддаём даніну павагі ўсім удзельнікам ліквідацыі наступстваў радыяцыйных аварый і гаворым ім словы падзякі за іх подзвіг, смеласць і мужнасць, якія былі і застаюцца прыкладам для многіх пакаленняў.


09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта