Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.04.24

"Чарнобыль у нашай памяці"

27 красавіка ў шосты школьны дзень прайшло мерапрыемства, прысвечанае 38-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі "Чарнобыль у нашай памяці" для вучняў 5-11 класаў

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, стала найбуйнейшай экалагічнай катастрофай ХХ стагоддзя. Чарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаў болем і горкай памятнай датай для некалькіх пакаленняў грамадзян Беларусі, Расіі і Украіны.

Падчас мерапрыемства навучэнцам распавялі пра радыеактыўную катастрофу, пра подзвіг ліквідатараў аварыі. Дзеці прасачылі хроніку падзей таго дня, даведаліся, які разбуральны ўплыў аказаў выбух на чалавецтва і прыроду, і як праходзіла эвакуацыя насельніцтва.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, а таксама відэакліпам, які быў прысвечаны ліквідатарам наступстваў трагедыі. Хлопцы азнаёміліся з дакументальнымі і мастацкімі кнігамі, якія распавядаюць аб тэхнагеннай катастрофе.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта