8 мая 2024 у 1-11 класах Усцярхоўскай сярэдняй школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Навучэнцы гаварылі пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, якой цаной была заваявана Перамога, генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай і крывавай вайне, якую мужнасць была праяўлена пры гэтым.
Яны яшчэ раз дакрануліся да подзвігу землякоў, гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, разважалі, што такое гераізм і каго можна назваць героем. Мерапрыемства паказала, чым важны дзень Перамогі як для кожнага чалавека, так і для захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечанні подзвігу беларускага народа.

