11.05. 2024 г. навучэнцы ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" прынялі ўдзел у рэспубліканскім праекце "Запусці сэрца". Фельчар Забела Таццяна Яўгенаўна правяла занятак па навучанні навучэнцаў навыкам аказання базавай медыцынскай дапамогі, сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.
Вучні ахвотна трэніраваліся запускаць сэрца і правільна паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі. Яны таксама засвоілі: першую дапамогу трэба аказваць на месцы здарэння, і тое, што будзе зроблена ў гэты кароткі час, можа цалкам вызначыць далейшае жыццё і здароўе чалавека.

