Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.05.24

Абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных

У Магілёве прайшоў абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прыняла ўдзел каманда нашай школы "Патрыёт".

Юныя ратавальнікі-пажарныя вобласці прынялі ўдзел у двухдзённым спаборніцкім турнэ на свежым паветры ў намётавым мястэчку на прылеглай тэрыторыі санаторыя «Сосны» Магілёўскага раёна. 10 каманд дэманстравалі свой спрыт, цягавітасць, веды, любоў да Радзімы, эрудыцыю ў шэрагу конкурсаў: ««Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Пажарны кроссфит», «страявая падрыхтоўка», «знаўцы АБЖ», «баявое разгортванне», «зводна-палявыя вучэнні».

Юныя ратавальнікі праводзілі выратавальныя работы і шукалі пацярпелага ў задымленым памяшканні, ліквідавалі наступствы абвальвання, а таксама праводзілі баявое разгортванне.

Спаборніцтвы былі шчодра разбаўлены рамантыкай-вячоркамі і песнямі ля вогнішча і запальнымі танцамі на дыскатэцы. Хлопцы знаёміліся, спаборнічалі, хваляваліся, размаўлялі, пасябравалі і сталі адной вялікай камандай.

09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта