Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.05.24

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

31.05.2024 у школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. На лінейцы былі адзначаны навучэнцы, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў школьных і раённых конкурсах і мерапрыемствах розных напрамкаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы за выдатныя і добрыя поспехі навучэнцы атрымалі граматы. Таксама ўзнагародзілі дыпломамі і граматамі рабят, якія сталі пераможцамі і прызёрамі розных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і спаборніцтваў. Не засталіся без узнагарод і педагогі.
НАПЯРЭДАДНІ надыходзячых летніх канікул надалі ўвагу пытанням бяспекі і пажадалі дзецям здаровага, актыўнага, пазітыўнага, карыснага адпачынку і вольнага часу! Асаблівая ўвага была ўдзелена правілам дарожнага руху і правілам паводзін на вадаёмах.
І, вядома ж, гучалі пажаданні Добра і плённа правесці летнія канікулы: адпачыць, набрацца сіл і станоўчых эмоцый, знайсці новых сяброў і не забыцца старых! І з радасцю прыйсці ў школу на будучы год! Віншуем усіх з заканчэннем навучальнага года, жадаем выдатна правесці час на вакацыях і да сустрэчы 1 верасня! Паважаныя хлопцы і бацькі, памятаеце, наша жыццё і Здароўе ў нашых руках!
09.12.22

МА настаўнікаў пачатковых класаў

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта