Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.06.24

Гадзіна творчасці "Букет палявых кветак"

28 чэрвеня ў летнім аздараўленчым лагеры "Праменьчык" прайшоў конкурс букетаў і кветкавых кампазіцый "Палявыя кветкі". Дзеці на ранішняй прагулцы разам з выхавацелямі сабралі велізарныя букеты маляўнічых палявых кветак. Дзеці даведаліся аб разнастайнасці кветак на нашай планеце, прыадчынілі дзверы ў таямнічы свет. Бо ў самым малюсенькім дзьмухаўцы, у закінутым сярод хлябоў васільку закладзена вялікая сіла, якая прымушае радавацца ці сумаваць, хвалявацца, успамінаць пра нешта сваё. Выхаванцы разгадвалі загадкі, глядзелі прэзентацыі, знаёміліся з легендамі аб палявых кветках. Потым пачалася гадзіна творчасці "Букет палявых кветак". Кожны ўдзельнік творча падышоў да задання, ствараў свае кампазіцыі, прадэманстраваў разнастайнасць кветак. Дзень кветак прынёс масу уражанняў, выдатных эмоцый.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта