З 3 па 10 верасня 2024 года ў ДУА «Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна» прайшоў «Тыдзень спорту і здароўя» ў рамках рэспубліканскага комплекснага Спартыўна-масавага мерапрыемства. Праводзіліся матчавыя сустрэчы сярод навучэнцаў па гульнявых відах спорту, спартландыі і спаборніцтвы. Тыдзень прынёс шмат станоўчых эмоцый заўзятарам і гульцам. Кожны з іх праявіў не толькі спартыўныя навыкі, але і сапраўдную камандную працу, падтрымліваючы адзін аднаго на працягу ўсёй гульні. Энергія і азарт, якія панавалі падчас матчу, натхнілі ўсіх удзельнікаў і гледачоў. Суперніцтва было прыязным, а атмасфера — пазітыўнай. Каманды ўпарта змагаліся за перамогу.
Усе удзельнікі малайцы!






