14 верасня ў школе прайшоў "Восеньскі крос - 2024", прысвечаны Дню народнага адзінства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 5 - 11 класаў. У восеньскі сонечны дзень навучэнцы сабраліся на школьным стадыёне. Кожнай узроставай групе была прапанавана свая дыстанцыя. Надвор'е, як ніколі, спрыяла добраму настрою, запалу і азарту бегуноў. Асабліва вострую барацьбу спаборнічаюць можна было назіраць на фінішы. І не раз занятае выніковае месца аддзяляла ўсяго 1 секунда. Але, не гледзячы на паказаны час, усе хлопцы справіліся з дыстанцыяй і паспяхова фінішавалі. Спаборніцтвы прайшлі ярка і дынамічна! Выдатнае надвор'е, баявы камандны дух, станоўчы зарад юных спартсменаў - вось, чым была напоўнена спартыўная сустрэча. Гэты дзень запомніўся ўсім навучэнцам і настаўнікам, не толькі як спаборніцтва, але і як свята спорту. Галоўнае-кожны ўдзельнік забегу не толькі праявіў свой спартыўны азарт і імкненне да перамогі, але і атрымаў шмат уражанняў і зарад самых станоўчых эмоцый на доўгі час.







